2 мая навучэнцы групы 1Ц111 правялі літаратурна-музычную кампазіцыю "Мір табе, залатая зямля", прысвечаную 80-годдзю Вялікай Перамогі. Гэтае мерапрыемства стала сапраўднай падзеяй, якая аб’яднала ўсіх прысутных у памяці пра гераічнае мінулае нашага народа і яго вялікі ўклад у агульную перамогу.
Падчас кампазіцыі гучалі вершы і песні, прасякнутыя любоўю да Радзімы, павагай да ветэранаў і глыбокім жаданнем міру на зямлі. Навучэнцы змаглі перадаць праз мастацкае слова думку: памяць пра подзвіг застаецца жывой у сэрцах маладых пакаленняў, а мір − найвялікшая каштоўнасць для кожнага чалавека.
У канцы мерапрыемства Перашывайлаў Кірыл правёў майстар-клас па складанні пісьма-трохкутніка.
Дзякуй усім удзельнікам за шчырасць, творчасць і неабыякавасць! Няхай мір і дабрабыт заўсёды пануюць на нашай залатой зямлі!