Гісторыка-літаратурная эстафета “Вайной напісаны радок”

06.05.2025
6 мая ў навучальных групах 1П064 і 1Т155 адбылося мерапрыемства, прысвечанае памяці беларускіх пісьменнікаў-удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

Выкладчык беларускай мовы Варашыліна Г.Ю. расказала пра свайго блізкага чалавека, які прайшоў усю вайну, паказала яго ўзнагароды і памятныя рэчы. Навучэнцы паглядзелі відэафільм “Хронікі Перамогі”, а таксама відэаролік, прысвечаны подзвігу лётчыка Мамкіна А.П.

Падчас эстафеты навучэнцы чыталі вершы паэтаў-франтавікоў, якія перадавалі адвагу, гераізм і непахісны дух беларусаў у час вайны, пазнаёміліся з франтавой газетай “Раздавім фашысцкую гадзіну”, а пасля разгадалі крыжаванку, складзеную па матэрыялах гісторыка-літаратурнай эстафеты (падрыхтаванай выкладчыкам Башылавай В.У.).

Спадзяемся, што такая ініцыятыва дапаможа маладым пакаленням захаваць гістарычную памяць і працягваць традыцыі.

Разам мы ствараем будучыню, памятаючы пра мінулае.

поделиться в: