Мелодыя слоў: творчая сустрэча з пiсьменнiкам АЛЕСЕМ БАДАКОМ

26.03.2026
26 сакавіка ў «Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя I.Х. Каладзеева» прайшла творчая сустрэча з беларускім пісьменнікам, лаўрэатам прэміі краін СНД «Зоркі Садружнасці» і Нацыянальнай літаратурнай прэміі Алесем Бадаком.

Высокая ацэнка заслуг пісьменніка пацверджана дзяржаўнымі ўзнагародамі – медалём і ордэнам Францыска Скарыны.
Алесь Бадак – аўтар шматлікіх кніг прозы і выданняў для маленькіх чытачоў і падлеткаў.

Шырокую вядомасць атрымалі песні, напісаныя на яго тэксты.
Яго жыццёвы і творчы шлях – гэта прыклад адданасці роднаму слову, нацыянальнай культуры і духоўным каштоўнасцям.

Пасля сустрэчы Алесь  Мiкалаевiч прыняў удзел ва ўзнагародзе фiналiстаў раённага лiтаратурнага конкурсу "Як хораша душы".
Усе жадаючыя атрымалi аўтографы ад пiсьменнiка.
На мерапрыемстве прысутнiчалi гр. 1Р005, гр. 1М008
 
поделиться в: