Як да фіналу VI Рэспубліканскага конкурсу ProfSkills Belarus рыхтуюцца навучэнцы каледжаў
Фінал VI Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства ProfSkills Belarus — 2025 адбудзецца ў Мінску 23—26 мая. Удзельнікамі спаборніцтва стануць каля 350 маладых спецыялістаў, навучэнцаў каледжаў і студэнтаў УВА. Вызначаць лепшых будуць у 50 кампетэнцыях, сярод якіх “Аграномія”, “Эксплуатацыя сельскагаспадарчых машын”, “Графічны дызайн”, “Мабільная робататэхніка”, “Музычная адукацыя”, “Тэхналогія моды”, “Фларыстыка”, “Цяслярская справа” і інш. Падрабязнасці – у матэрыяле карэспандэнта “Настаўніцкай газеты”. Зараз ідзе актыўная падрыхтоўка да маштабнага форуму на асноўных пляцоўках, якія разгорнуцца ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку, Футбольным манежы, Falcon Сlub. Дарэчы, сустракаць і праводзіць удзельнікаў і гасцей конкурсу будзе “Чыжоўка-Арэна”, дзе і адбудуцца ўрачыстыя цырымоніі адкрыцця і закрыцця спаборніцтва. Як да спаборніцтва рыхтуюцца канкурсанты, даведаемся ў навучэнцаў барысаўскіх каледжаў.
https://nastgaz.by/yak-da-finalu-vi-respublikanskaga-konkursu-profskills-belarus-ryhtuyutstsa-navuchentsy-kaledzhau/